понедельник, 20 апреля 2020 г.

Назвы нашых вуліц

фото
   Ад 1601 года да сярэдзіны XIX стагоддзя гэтая вуліца ў Полацку мела назву Вялікая. Ад сярэдзіны XIX да пачатку XX яна называлася Ніжне-Пакроўская, затым была перайменаваная ў вуліцу Леніна. Ад мінулага тыдня вуліцы Леніна ў Полацку няма. Цяпер яна зноў Ніжне-Пакроўская.


   Дарэчы, Полацак - адзінае ў Беларусі места, дзе ў школах ёсць адмысловы прадмет гісторыі роднага гораду - “Полацказнаўства”. І адзіны ў Беларусі горад, дзе стаіць конны помнік князю, які зрабіў Полацак магутным горадам, - Усяславу Чарадзею.

  Праспэкт імя Францішка Скарыны — праспэкт у цэнтральнай частцы Полацку. Праходзіць ад плошчы Свабоды да вуліцы Юбілейнай.  Атрымаў сваю назву ў гонар ураджэнца места беларускага і ўсходнеславянскага першадрукара Францішка Скарыны.

  Вуліца імя Еўфрасінні Полацкай — вуліца ў Полацку. Праходзіць ад плошчы Свабоды да Спаса-Еўфрасіньеўскага манастыра. Атрымала сваю назву ў гонар святой князёўны, нябеснай заступніцы Беларусі Еўфрасінні Полацкай.
   А якую назву носіць твая вуліца?

Комментариев нет:

Отправить комментарий