Мікола
Маляўка
Гоншчыкам удачы
Зычыць наўздагон
Гарадок дзіцячы —
Цэлы стадыён.
Гоншчыкі не кволыя,
Гоншчыкі пакуль
Едуць — кола ў кола,
Едуць — руль у руль.
Хто вянок прымерае?
Хто з іх пераможа?
Ні адзін наперад
Вырвацца не можа.
А вянок гатовы,
Цешыць ён, прыкметны,
Хоць і не лаўровы,
А з вясновых кветак.
Дзівяцца наўкола
3 фінішу пакуль:
Сталі — кола ў кола,
Сталі — руль у руль.
Гарадок дзіцячы
Зноў прыйшоў у рух:
Як вянок удачы
Падзяліць на двух?
Пашумелі крышку
I рашылі ўсе:
Хай вянок без крыўды
Носяць па чарзе.
Комментариев нет:
Отправить комментарий